Інгрыдыенты
- 1 качка вагой 1 качка вагой 1
- 5 к5 кг
- 200 г сал200 г сала
- 2-3 цыбулін2-3 цыбуліны
- 0
- 5 шклянкі грэцкіх або ячных кру5 шклянкі грэцкіх або ячных круп
- соль.
Рацэпт
1 качка (гусь, курыца) вагой 1,5 кг, 200 г сала, 2-3 цыбуліны, 0,5 шклянкі грэцкіх або ячных круп, соль.
Тушку качкі (гусі, курыцы) абпаліць, прамыць, адрэзаць шыю, лапкі і крыльцы, нацерці соллю. З грэцкіх або ячных круп зварыць рассыпістую кашу. Абсмажыць нашаткаваную цыбулю разам з нарэзаным кубікамі салам, перамяшаць з кашай.
Атрыманым фаршам напоўніць тушку, зашыць разрэз. Птушку пакласці на бляху спінкай уніз і паставіць у гарачую духоўку. У час смажання перыядычна паліваць тлушчам, які вытапіўся.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.