Піражкі беларускія з мясам

12 бульбін, 0,5 шклянкі мукі, тлушч, соль.
Для фаршу: 250 г ялавічыны, 2 цыбуліны, 1 ст. лыжка алею.

Сырую бульбу нацерці, адціснуць, дадаць муку, соль, старанна вымешаць і сфармаваць аладкі. Мяса прапусціць праз мясарубку і змяшаць з падсмажанай рэпчатай цыбуляй, заправіць алеем, пасаліць. Фарш загарнуць у аладкі, надаць ім авальную форму. Піражкі абсмажыць у вялікай колькасці тлушчу і падаць да стала гарачымі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *