Інгрыдыенты
- 1 кг бульб1 кг бульбы
- 100 г сушаных грыбо100 г сушаных грыбоў
- 2 цыбулін2 цыбуліны
- 2 яйк2 яйкі
- 0
- 5 шклянкі паніровачных сухаро5 шклянкі паніровачных сухароў
- 4 ст. лыжкі сметанковага масла або маргарын4 ст. лыжкі сметанковага масла або маргарыну
- соль.
Рацэпт
1 кг бульбы, 100 г сушаных грыбоў, 2 цыбуліны, 2 яйкі, 0,5 шклянкі паніровачных сухароў, 4 ст. лыжкі сметанковага масла або маргарыну, соль.
Абабраную бульбу зварыць, падсушыць, патаўчы, дадаць 1 ст. лыжку масла (маргарыну), 1 яйка, старанна вымешаць. Вараныя грыбы пасячы, перамяшаць з падсмажанай нашаткаванай цыбуляй, соллю і перцам.
З бульбяной масы сфармаваць невялікія плоскія кружкі, на сярэдзіну пакласці фарш, краі зашчыпаць. Абмакнуць піражкі ў яйка, укачаць у сухары і абсмажыць у разагрэтым на патэльні масле.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.