Пірог з яблыкамі

Склад: 4 яйкі, 1 шклянка цукру, пачак маргарыну, пакецік разрыхляльніка на 1 кг мукі, 1 кг мукі, шклянка кефіру, ванілін або эсэнцыя фруктовая, яблыкі або ягады.
Маргарын расцерці з мукой (частку мукі пакінуць для падмескі на жгуцікі), яйкі расцерці або ўзбіць з цукрам, усё злучыць, дадаць разрыхляльнік, кефір, ванілін. Замясіць цеста, адняць невялікую частку цеста для жгуцікаў, цеста выкласці на бляху, зверху раскласці парэзаныя яблыкі (або ягады) і накрыць рашоткай з жгуцікаў. Іх трэба сфармаваць з пакінутага цеста, дадаўшы ў яго трохі болей мукі. Выпякаць ў духоўцы каля гадзіны.
Можна замест жгуцікаў пакрыць пласт яблык (ягад) узбітымі з цукрам бялкамі (у цеста тады пойдуць толькі жаўткі).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *