Рагалікі

Склад: 4 жаўткі, 1 ст. лыжка цукру, дробка солі, ванілін, 1 пачак маргарыну, 1 шклянка смятаны, 1 ч. лыжка соды, гашанай воцатам (ці пакуначак разрыхляльніка цеста на 0,5 кг мукі), 3 шклянкі мукі.
Для крэму: 4 бялкі, 1 шклянка цукру.
Пасекчы маргарын з мукой (або пацерці на тарку), дадаць жаўткі, цукар, соль, ванілін, соду, смятану; замясіць цеста і падзяліць на 6 камячкоў. Паставіць у халадзільнік на 2 гадзіны.
Для крэму добра ўзбіць міксерам бялкі з цукрам. Важна, каб узбітыя бялкі не расцякаліся.
Кожны камяк цеста раскатаць, парэзаць нажом на 8 частак (па радыусах), змазаць кожную частку крэмам і закруціць ў трубачку (ад шырокага канца да вузкага).
Бляху для выпечкі пасыпаць мукой, пакласці рагалікі і выпякаць у духоўцы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *