Рулет бульбяны з яйкам

10 бульбін, 1 ст. лыжка тлушчу, 2 ч. лыжкі мукі, 2 ч. лыжкі паніровачных сухароў, 1 яйка, 1 шклянка соусу, соль.
Для фаршу: 3 яйкі, 1-2 ст. лыжкі топленага сала, 2 цыбуліны.

Адвараную ў лупіне і ачышчаную бульбу прапусціць праз мясарубку, дадаць муку і перамяшаць. Прыгатаваць фарш: звараныя ўкрутую яйкі дробна насекчы і змяшаць з абсмажанай рэпчатай цыбуляй. На бульбяную масу слоем 2 см пакласці фарш, загарнуць у выглядзе рулета і перакласці на змазаную тлушчам бляху або патэльню. Рулет змазаць ўзбітым яйкам, пасыпаць сухарамі, апырскаць тлушчам, пракалоць ў 3-5 месцах і запячы ў духоўцы да ўтварэння румянай скурачкі. Гатовы рулет нарэзаць і падаць з соусам – сметанковым, цыбульным або грыбным.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *