Інгрыдыенты
- 600 г рыб600 г рыбы
- 5 яблыка5 яблыкаў
- 1 цыбулін1 цыбуліна
- 1 шклянка смятан1 шклянка смятаны
- 1 ч. лыжка тлушч1 ч. лыжка тлушчу
- соль
- перац.
Рацэпт
600 г рыбы, 5 яблыкаў, 1 цыбуліна, 1 шклянка смятаны, 1 ч. лыжка тлушчу, соль, перац.
Падрыхтаваную рыбу (карп, траска, камбала і інш.) нарэзаць кавалкамі, ачышчаныя ад скуркі і асяродка яблыкі – скрылькамі, цыбулю нашаткаваць. На патэльню, змазаную тлушчам, пакласці кавалкі рыбы, на яе – яблыкі, зверху – цыбулю, дадаць соль, перац, уліць невялікую колькасць вады і патушыць пад накрыўкай.
Калі рыба будзе гатова, выняць яе. Яблыкі і цыбулю працерці праз друшляк, уліць смятану і давесці да кіпення.
Падаць рыбу разам з атрыманым соўсам.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.