Рыбнік

Інгрыдыенты

  • 300 г рыбнага філ300 г рыбнага філе
  • 50 г чэрствага белага хлеб50 г чэрствага белага хлеба
  • 1 яйк1 яйка
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 0
  • 5 шклянкі малак5 шклянкі малака
  • 1 ч лыжка сметанковага масл1 ч лыжка сметанковага масла
  • 1 ст. лыжка але1 ст. лыжка алею
  • соль
  • перац
  • лаўровы ліст.

Рацэпт

300 г рыбнага філе, 50 г чэрствага белага хлеба, 1 яйка, 1 цыбуліна, 0,5 шклянкі малака, 1 ч лыжка сметанковага масла, 1 ст. лыжка алею, соль, перац, лаўровы ліст.
Філе рыбы, замочаны ў малацэ і адціснуты белы хлеб, ачышчаную цыбулю двойчы прапусціць праз мясарубку. Дадаць яйка, соль, перац, сметанковае масла, алей і вымешваць да ўтварэння пышнай масы. Выкласці яе на пракіпячоную паркалёвую сурвэтку, надаць форму рыбіны, загарнуць. Перакласці ў рондаль адпаведнай формы, заліць падсоленай вадой і варыць на слабым агні каля 20 хвілін.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *