Салата аматарская

150 г печані траскі, 60 г зялёнага гарошку, 2 яйкі, 1 цыбуліна, 25 г зялёнай цыбулі, 1 бульбіна, 0,3 цытрыны, соль.

Печань траскі дробна пасекчы, вараныя, ачышчаныя бульбу і яйкі нарэзаць кубікамі, дадаць зялёны гарошак, нашаткаваную рэпчатую і зялёную цыбулю. Падрыхтаваныя прадукты змяшаць. Салату укласці горкай на талерку, упрыгожыць лустачкамі цытрыны, пасыпаць дробна насечаным бялком яйка і зялёнай цыбуляй.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *