Салата беларуская

40 г белых сушаных грыбоў, 200 г ялавічнай печані, 2 салёных агурка, 3 цыбуліны, 2 яйкі, 0,75 шклянкі маянэзу, 3 ст. лыжкі расліннага алею, перац, зеляніна, соль.

Белыя сушаныя грыбы прамыць у вадзе 3-4 разы, замачыць іх на 2-3 гадзіны ў халоднай вадзе для набракання, зноў добра прамыць ад пяску і зварыць у вадзе, у якой яны былі замочаныя, папярэдне працадзіўшы яе праз 2 пласты марлі. Асобна зварыць ялавічную печань, астудзіць, дробна нарэзаць. Дадаць падсмажаную на алеі цыбулю, долькі салёных агуркоў, палову нормы маянэзу, перац, перамяшаць з варанымі нашаткаванымі грыбамі і пасаліць. Перад падачай да стала паліць маянэзам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *