Салата з агародніны з каўбасой

1-2 бульбіны, 1 агурок, 1 яйка, 30 г зялёнага гарошку, 100 г нятлустай каўбасы, 0,5 цыбуліны, 100 г маянэзу, зеляніна пятрушкі, соль.

Бульбу адварыць у лупіне, ачысціць, астудзіць і нарэзаць кубікамі. Зваранае ўкрутую яйка нашаткаваць, агуркі і каўбасу нарэзаць кубікамі. Усё змяшаць, дадаць зялёны гарошак, дробна насечаную рэпчатую цыбулю і заправіць маянэзам. Салату ўкласці горкай у салатнік, упрыгожыць галінкамі пятрушкі і падаць да стала.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *