Салата З Бульбы І Зялёнай Цыбулі

Інгрыдыенты

  • 500 г бульб500 г бульбы
  • 4 яйк4 яйкі
  • 1 шклянка парэзанай зялёнай цыбул1 шклянка парэзанай зялёнай цыбулі
  • 3 ст. лыжкі але3 ст. лыжкі алею
  • 1 ст. лыжка воцат1 ст. лыжка воцату
  • соль
  • перац.

Рацэпт

500 г бульбы, 4 яйкі, 1 шклянка парэзанай зялёнай цыбулі, 3 ст. лыжкі алею, 1 ст. лыжка воцату, соль, перац.
Бульбу памыць, зварыць, абліць халоднай вадой, абабраць, нарэзаць кубікамі. Дадаць звараныя ўкрутую і пасечаныя яйкі, дробна парэзаную зялёную цыбулю, перамяшаць. Заправіць алеем, воцатам, соллю і перцам.
Гэтая салата асабліва смачная, калі бульба яшчэ не астыла.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *