200 г вяндліны, 200 г адваранага рысу, 100 г зялёнага гарошку, 100 г зялёнай салаты, 2 памідора, 2 яйкі, 150 г маянэзу, зеляніна пятрушкі і кропу, соль.
Адварыць яйкі і рыс. Вяндліну нарэзаць кубікамі, яйкі і памідоры – лустачкамі, зялёную салатуа – палоскай. Усё злучыць з рассыпістым рысам і зялёным гарошкам. Заправіць маянэзам, соллю і пасыпаць зелянінай.