Салата з селядцом

1 селядзец, 2 бульбіны, 1 бурак, 1 яблык, 1 цыбуліна, 0,5 шклянкі маянэзу.

Селядзец ачысціць, аддзяліць мякаць ад костак (вельмі салёны селядзец папярэдне вымачыць.) Мякаць нарэзаць тонкімі лустачкамі. Асобна зварыць у лупіне бульбу і буракі, нацерці іх на тарцы з буйнымі адтулінамі. Яблык (лепш антонаўка) нацерці на тарцы. Рэпчатую цыбулю нарэзаць паўколамі. Пералічаныя прадукты падзяліць на дзве часткі і пакласці паслядоўна ў салатнік: на дно – селядзец, затым бульбу, яблык, буракі, цыбулю і зверху паліць маянэзам (узяць палову нормы). У такім жа парадку пакласці другую частку прадуктаў і паліць зверху пакінутым маянэзам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *