Салата «Менская»

Інгрыдыенты

  • 250 г свежых грыбо250 г свежых грыбоў
  • 3- 4 бульбін3- 4 бульбіны
  • 150 г кіслай капуст150 г кіслай капусты
  • 1-2 цыбулін1-2 цыбуліны
  • 2 ст. лыжкі але2 ст. лыжкі алею
  • 1 ч. лыжка воцат1 ч. лыжка воцату
  • 1 ч. лыжка цукр1 ч. лыжка цукру
  • соль.

Рацэпт

250 г свежых грыбоў (або сушаных 50 г), 3- 4 бульбіны, 150 г кіслай капусты, 1-2 цыбуліны, 2 ст. лыжкі алею, 1 ч. лыжка воцату, 1 ч. лыжка цукру, соль.
Свежыя (або сушаныя) грыбы зварыць, дробна парэзаць. Звараную ў лупінах бульбу абабраць, нарэзаць маленькімі скрылькамі. Цыбулю нашаткаваць. Кіслую капусту перабраць, вялікія кавалкі змяльчыць. Усе прадукты перамяшаць, заправіць алеем, воцатам, цукрам і соллю.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *