Інгрыдыенты
- 500 г рыб500 г рыбы
- 2 яйк2 яйкі
- 1-2 лустачкі белага хлеб1-2 лустачкі белага хлеба
- 0
- 25 шклянкі малак25 шклянкі малака
- алей для смажання
- 1 цыбулін1 цыбуліна
- 2 ст. лыжкі мук2 ст. лыжкі мукі
- 2 ст. лыжкі паніровачных сухаро2 ст. лыжкі паніровачных сухароў
- 1 ст. лыжка сметанковага масл1 ст. лыжка сметанковага масла
- соль
- перац.
Рацэпт
500 г рыбы (філе), 2 яйкі, 1-2 лустачкі белага хлеба, 0,25 шклянкі малака, алей для смажання, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі мукі, 2 ст. лыжкі паніровачных сухароў, 1 ст. лыжка сметанковага масла, соль, перац.
Філе рыбы разам з замочаным у малацэ і адціснутым белым хлебам і цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку. Дадаць узбітае яйка, соль, перац, старанна перамяшаць.
З рыбнай масы сфармаваць сасіскі, кожную ўкачаць у муку, абмакнуць у яйка, затым укачаць у сухары. Смажыць у вялікай колькасці алею.
Пры падачы на стол паліць распушчаным сметанковым маслам.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.