Свініна З Яблыкамі

Інгрыдыенты

  • 800 г свінін800 г свініны
  • 300 г яблыка300 г яблыкаў
  • 1-2 цыбулін1-2 цыбуліны
  • 50 г топленага сал50 г топленага сала
  • соль
  • кмен
  • цукар.

Рацэпт

800 г свініны (мякаць), 300 г яблыкаў, 1-2 цыбуліны, 50 г топленага сала, соль, кмен, цукар.
Свініну (цэлым кавалкам) нацерці соллю, дробкай цукру, змазаць топленым салам, пакласці ў жароўню і паставіць у гарачую духоўку. Калі мяса зарумяніцца, пасыпаць яго кменам, абкласці кавалкамі ачышчаных яблыкаў і кружкамі цыбулі. Тушыць разам, дадаючы па меры выпарэння соку ваду, да гатоўнасці мяса.
Пры падачы на стол нарэзаць мяса ўпоперак валокнаў, абкласці кавалкамі яблыкаў.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *