Свініна, Тушаная З Капустай

Інгрыдыенты

  • 500 г свінін500 г свініны
  • 1 кг капуст1 кг капусты
  • 1 моркв1 морква
  • 1 корань пятрушк1 корань пятрушкі
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 2 ст. лыжкі тамату-пюр2 ст. лыжкі тамату-пюрэ
  • 1 ст. лыжка воцат1 ст. лыжка воцату
  • 2 ч. лыжкі цукр2 ч. лыжкі цукру
  • 1
  • 5 ст. лыжкі тлушч5 ст. лыжкі тлушчу
  • соль
  • лаўровы ліст
  • перац.

Рацэпт

500 г свініны, 1 кг капусты, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуліна, 2 ст. лыжкі тамату-пюрэ, 1 ст. лыжка воцату, 2 ч. лыжкі цукру, 1,5 ст. лыжкі тлушчу, соль, лаўровы ліст, перац.
Свініну нарэзаць кавалачкамі, цыбулю – кружкамі, свежую капусту, моркву, пятрушку нашаткаваць. Падрыхтаваныя прадукты, акрамя капусты, абсмажыць. Капусту злёгку перацерці з соллю. Усё скласці ў рондаль, дадаць тамат-пюрэ, воцат, перац, уліць каля шклянкі булёну або вады і тушыць на слабым агні да гатоўнасці прадуктаў. Затым пакласці цукар, соль, лаўровы ліст, уліць пасераваную і разведзеную булёнам або вадой муку, патрымаць на агні яшчэ 5 хвілін.
Замест свежай капусты можна выкарыстаць кіслую. Тады не трэба класці воцат, а норму цукру павялічыць.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *