Смажанка «Бярэсце»

Інгрыдыенты

  • 600 г курацін600 г кураціны
  • 1 кг бульб1 кг бульбы
  • 2 цыбулін2 цыбуліны
  • 1 шклянка смятан1 шклянка смятаны
  • 2 ст. лыжкі маргарын2 ст. лыжкі маргарыну
  • 2 ст. лыжкі разына2 ст. лыжкі разынак
  • 2 ст. лыжкі змельчаных арэха2 ст. лыжкі змельчаных арэхаў
  • соль.

Рацэпт

600 г кураціны, 1 кг бульбы, 2 цыбуліны, 1 шклянка смятаны, 2 ст. лыжкі маргарыну, 2 ст. лыжкі разынак, 2 ст. лыжкі змельчаных арэхаў, соль.
Падрыхтаваную кураціну пасячы на невялікія кавалкі, абсмажыць, перакласці ў жароўню, дадаць нарэзаную кубікамі пасераваную цыбулю, скрылькі абсмажанай бульбы, прамытыя разынкі, змельчаныя арэхі, соль. Усё заліць смятанай і тушыць на невялікім агні каля паўгадзіны.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *