Смажанка Па-Сялянску

Інгрыдыенты

  • 600 г мяс600 г мяса
  • 6-8 бульбі6-8 бульбін
  • 1 моркв1 морква
  • 1
  • 5 ст. лыжкі мук5 ст. лыжкі мукі
  • 5 шклянкі смятан5 шклянкі смятаны
  • 5 ст. лыжкі здор5 ст. лыжкі здору
  • соль
  • перац
  • лаўровы ліст.

Рацэпт

600 г мяса, 6-8 бульбін, 1 морква, 1,5 ст. лыжкі мукі, 0,5 шклянкі смятаны, 1,5 ст. лыжкі здору, соль, перац, лаўровы ліст.
Мяса прамыць, нарэзаць кавалкамі (па 30-40 г), злёгку адбіць, пасаліць, паперчыць, укачаць у муку і абсмажыць на здоры да ўтварэння румянай скарынкі. Пакласці мяса ў чыгунок або рондаль, дадаць ачышчаныя і нарэзаныя цыбулю, моркву, бульбу, уліць булён або ваду і тушыць на слабым агні. Калі мяса будзе амаль гатова, дадаць лаўровы ліст, соль, уліць смятану і патушыць усё разам.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *