Суп-квашаніна

1 л квасу, 500 г буракоў з бацвіннем, 2 свежыя агуркі, 75 г зялёнай цыбулі, 2 яйкі, 2 ст. лыжкі смятаны, 1 гарбатная лыжачка цукру.

Маладыя буракі разам з бацвіннем прамыць, бацвінне адрэзаць, буракі ачысціць, пакласці ў каструлю, заліць вадой (з разліку 2 шклянкі на порцыю) і паставіць варыць на 20-30 мін. За 10 мін. да заканчэння варэння ў каструлю пакласці лісцікі буракоў. Звараныя буракі з лісцем адкінуць на друшляк або сіта, даць сцячы адвару, дробна насекчы і пакласці ў каструлю; туды ж дадаць дробна нарэзаныя свежыя агуркі, вараныя яйкі, зялёную цыбулю, смятану, цукар, заліць квасам і астуджаным бурачным адварам. Падаць з нарэзанай зелянінай пятрушкі або кропу.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *