Суп Малочны Па-Беларуску

Інгрыдыенты

  • 4 шклянкі малак4 шклянкі малака
  • 3 шклянкі вад3 шклянкі вады
  • 1 моркв1 морква
  • 1 яйк1 яйка
  • 1 шклянка мук1 шклянка мукі
  • 2 ч. лыжкі цукр2 ч. лыжкі цукру
  • 50 г сметанковага масл50 г сметанковага масла
  • соль.

Рацэпт

4 шклянкі малака, 3 шклянкі вады, 1 морква, 1 яйка, 1 шклянка мукі, 2 ч. лыжкі цукру, 50 г сметанковага масла, соль.
Малако змяшаць з вадой і давесці да кіпення, пакласці змельчаную на буйной тарцы моркву, соль, варыць да гатоўнасці морквы. У муку ўбіць яйка, дадаць вады, старанна перамяшаць (цеста павінна быць, як густая смятана) і паступова ўліваць у суп пры няспынным памешванні. У канцы варкі пакласці цукар і сметанковае масла.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *