Суп-пюрэ з бульбы

1 кг бульбы, 4-5 шклянак малака, 3 ст. лыжкі сметанковага масла, 3 сцябла цыбулі-парэя. Для запраўкі – 2 яечных жаўткі і 3/4 шклянкі малака.

Цыбулю-парэй нарэзаць, злёгку падсмажыць на алеі, дадаць  нарэзаную скрылікамі бульбу, заліць 5 шклянкамі вады, пакласці соль і варыць 25-30 мін.
Звараную бульбу разам з адварам узбіць у блэндары або працерці праз сіта, дадаць гарачае малако і размяшаць.
Перад падачай на стол суп заправіць маслам і яечнымі жаўткамі, змяшанымі з гарачым кіпячоным малаком.
Асобна падаць грэнкі ці кукурузныя шматкі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *