Суп-пюрэ з яблыкаў і памідораў

500 г мяса, па 200 г яблыкаў і памідораў, 1 морква, 1 галоўка цыбулі, па 1,5 ст. лыжкі масла і мукі, 100 г рысу або 1/2 батона белага хлеба.

Зварыць мясны булён.
Злёгку абсмажыць на масле здробненыя моркву і рэпчатую цыбулю. За 1-2 мін. да заканчэння абсмажвання, размешваючы, пасыпаць мукой. Ачысціць ад скуркі і асяродку несалодкія яблыкі і нарэзаць іх скібкамі. Адабраць саспелыя памідоры, разрэзаць кожны на 4 часткі.
У прыгатаваны булён пакласці падсмажаныя моркву і цыбулю, пракіпяціць, дадаць яблыкі і памідоры, пасаліць. Варыць 30 мін., пасля чаго ўсё працерці праз сіта або ўзбіць блэндарам і давесці да кіпення. Падаць на стол з грэнкамі або рассыпістым рысам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *