0,5 кг тварагу, 0,5 шклянкі мукі, 1 яйка, 2 ст. лыжкі цукру, 2 ст. лыжкі масла, 0,5 шклянкі смятаны, соль.
Тварог расцерці, дадаць яйка, цукар, соль, муку і змяшаць. З прыгатаванай масы сфармаваць аладкі, абсмажыць іх з аднаго боку. У сярэдзіне кожнай зрабіць паглыбленне і ўліць смятану.
Сырнікі запячы ў духоўцы, а пры падачы на стол паліць смятанай.