Сыр Клінковы

Інгрыдыенты

  • 10 л малак10 л малака
  • 1-2 ч. лыжкі сол1-2 ч. лыжкі солі
  • 2-3 ч. лыжкі кмену2-3 ч. лыжкі кмену.

Рацэпт

10 л малака, 1-2 ч. лыжкі солі, 2-3 ч. лыжкі кмену.
Кіслае незбіранае малако паставіць у цёплую (але не гарачую) печ на ноч. (Пры адсутнасці печы збанок з кіслым малаком можна змясціць у вядро з гарачай вадой.) Зліць сыроватку, якая ўтварылася. Дадаць соль, кмен, добра перамяшаць, выкласці масу ў палатняны мяшэчак (клінок), падвесіць яго. Пасля таго як уся сыроватка сцячэ, клінок звязаць, пакласці паміж дзвюма дошчачкамі і прыціснуць. Праз 12 гадзін клінковы сыр гатовы.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *