Торт “Вожык”

Склад: 4 яйкі, 1 шклянка цукру, 200 г маргарыну, 1 лыжка кавы, 2 лыжкі какавы, 100 г шакаладу, 350 г (ці 3 пачкі) печыва, ванілін, фруктовая або міндальная эсэнцыя (2-3 кроплі); 100-150 г арахісу.
Узбіць яйкі з цукрам (над парай), дадаць маргарын, шакалад (паламаць на кавалачкі), каву, какаву, ванілін, эсэнцыю. Атрыманую масу дбайна змяшаць. 1/2 шклянкі (крыху менш) паставіць у халадзільнік. Паламаць на кавалачкі печыва, заліць яго прыгатаванай масай, перамяшаць, паставіць у холад, каб трохі застыў.
Прыгатаваць арахіс: заліць кіпенем, паварыць некалькі хвілін, зліць ваду, астудзіць, зняць лупіну, разрэзаць уздоўж на 4 часткі, трохі падсмажыць на патэльні.
З застылай масы сфармаваць вожыка, паліць яго пакінутай масай (1/2 шклянкі), упрыгожыць долькамі арахісу. Паставіць у халадзільнік для поўнага застывання.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *