Торт мядовы

Склад: 4 яйкі, 1 шклянка цукру, 2 сталовых лыжкі мёду, 50 г масла, 1 чайная лыжка (з верхам) соды (або пакуначак разрыхляльніка цеста на 0,5 кг мукі), 4 шклянкі мукі.
Для крэму: 800 г смятаны, 1 шклянка цукру.
Змяшаць яйкі, цукар, мёд, алей і паставіць на паравую лазню (міску з змесцівам паставіць на каструлю з кіпячай вадой), памешываць на працягу 5 мін., дадаць соду і зняць з паравой лазні. Пасля таго дадаць муку, замясіць цеста, падзяліць на 10 частак. Раскочваць кожны камячок як мага танчэй, абрэзаць па крузе (з дапамогай талеркі або вечка каструлі). З абрэзкаў можа атрымацца яшчэ некалькі каржоў. Бляху пасыпаць мукой або сухарамі, раскладваць па 2 каржы (калі бляха вялікая, то па дыяганалі можна пакласці 2 каржы) і выпякаць. Адразу пасля выпечкі праслаіць смятанным крэмам (3 – 4 лыжкі на корж). Можна  на крэм пакласці дробныя кавалачкі садавіны (апельсіны, ківі, бананы). Крэм рыхтуецца так: смятану старанна размяшаць з цукрам. Апошні выпечаны корж (або абрэзкі) падрыхтаваць для крошкі, г.зн. яго трэба пакрышыць і праз друшляк пасыпаць торт зверху, абсыпаць крошкамі бакі торта.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *