Тушанка Гарадская

Інгрыдыенты

  • 0
  • 5 кг ялавічын5 кг ялавічыны
  • 1 кг бульб1 кг бульбы
  • 2-3 цыбулін2-3 цыбуліны
  • 10 гарошын чорнага перц10 гарошын чорнага перцу
  • 3-4 лаўровыя ліст3-4 лаўровыя лісты
  • соль.

Рацэпт

0,5 кг ялавічыны, 1 кг бульбы, 2-3 цыбуліны, 10 гарошын чорнага перцу, 3-4 лаўровыя лісты, соль.
Мяса памыць, нарэзаць кавалкамі сярэдняга памеру, укласці на дно гаршка або жароўні, зверху пакласці абабраную і нарэзаную скрылькамі бульбу, на яе – чорны перац і дробна накрышаную цыбулю. Усё пасаліць, уліць вады (прыкладна да паловы аб’ёму), накрыць і паставіць тушыць на невялікі агонь. Праз 1-1,5 гадзіны зняць з агню, пакласці лаўровы ліст і паставіць у духоўку. Тушыць трэба доўга. У працэсе тушэння, калі спатрэбіцца, можна дадаць вады.
Страва гатова, калі набудзе залаціста-карычневы колер.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *