Халаднік З Буракоў

Інгрыдыенты

  • 700 г бурако700 г буракоў
  • 2 свежыя агурк2 свежыя агуркі
  • 2 яйк2 яйкі
  • 120 г зялёнай цыбул120 г зялёнай цыбулі
  • 4 ст. лыжкі смятан4 ст. лыжкі смятаны
  • цытрынавая кіслата або воцат
  • соль
  • цукар
  • кроп.

Рацэпт

700 г буракоў, 2 свежыя агуркі, 2 яйкі, 120 г зялёнай цыбулі, 4 ст. лыжкі смятаны, цытрынавая кіслата або воцат, соль, цукар, кроп.
Зварыць абабраныя буракі, змяльчыць на буйной тарцы. Дадаць цытрынавую кіслату або воцат, цукар, соль, пракіпяціць, ахаладзіць. Пакласці нарэзаную зялёную цыбулю, змешаную са смятанай, нарэзаныя кубікамі агуркі, кружкамі яйкі. Пасыпаць змельчаным кропам.

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *