Інгрыдыенты
- 300 г чарнаслів300 г чарнасліву
- 100 г твараг100 г тварагу
- 1 яйк1 яйка
- 2 ст. лыжкі цукр2 ст. лыжкі цукру
- 1 ч. лыжка сметанковага масл1 ч. лыжка сметанковага масла
- 100 г смятаны100 г смятаны.
Рацэпт
300 г чарнасліву, 100 г тварагу, 1 яйка, 2 ст. лыжкі цукру, 1 ч. лыжка сметанковага масла, 100 г смятаны.
Чарнасліў прамыць, заліць невялікай колькасцю гарачай вады, і пакінуць пад накрыўкай для набухання. Затым выняць з чарнасліву костачкі.
Працёрты тварог змяшаць з яйкам і цукрам. Чарнасліў напоўніць тварожнай начынкай, выкласці на патэльню, заліць смятанай і запячы ў духоўцы. Пры падачы на стол паліць распушчаным маслам.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.