Язык з гароднінай

350-400 г языка, 4-5 бульбін, 2 морквы, 1 рэпа, 1 корань пятрушкі, 2 цыбуліны, 200 г капусты, 2 ст. лыжкі мукі, лаўровы ліст, перац, соль.

Языкі вызваліць ад тлушчу, пад’язычнай косткі, мускульнай тканіны, старанна прамыць. Падрыхтаваныя языкі варыць да гатоўнасці (2-3 гадзіны) пры слабым кіпенні. Пасля 1,5-2 гадзін варэння дадаць соль, нарэзаныя скрылікамі моркву, корань пятрушкі, цыбулю. За 10 хвілін да гатоўнасці пакласці лаўровы ліст. Звараныя языкі перакласці з булёна ў халодную ваду і зняць з іх скуру. Вычышчаны язык нарэзаць на кавалкі, пакласці ў гаршчок разам з долькамі морквы, рэпы, пятрушкі, цыбулі. Дадаць нашаткаваную свежую капусту, нарэзаную кубікамі бульбу, перац гарошкам, лаўровы ліст, соль. Заліць працэджаным булёнам і тушыць пры слабым кіпенні. За 5 хвілін да канца варэння ўвесці спасераваную і разведзеную булёнам муку, змяшаць і пракіпяціць. Падаць да стала з жытнімі блінамі, чорным хлебам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *