Язык ялавічны фаршыраваны заліўны

500 г ялавічнага языка, 40 г пшанічнага хлеба, 2 ст. лыжкі малака, 40 г зялёнага гарошку, 2 яйкі, 0,5 морквы, перац, зеляніна, соль. Для жэле: 300 г костак, 15 г жэлаціну, 0,5 морквы, 0,5 цыбуліны, 0,5 кораня пятрушкі, 1 яйка, лаўровы ліст, соль.

Звараны ачышчаны і астуджаны язык разрэзаць уздоўж не да канца на дзве палавіны. Выразаць нажом сярэдзіну, прапусціць праз мясарубку, змяшаць з размочанай ў малацэ або булёне булкай, яшчэ раз прапусціць праз мясарубку, дадаць сырое яйка, соль, перац, дробна нарэзаную зеляніну і ўсё змяшаць. Атрыманым фаршам запоўніць язык, перавязаць ніткай, злёгку праварыць у невялікай колькасці булёна і астудзіць. Астуджаны язык нарэзаць, упрыгожыць зялёным гарошкам, яйкам, морквай і заліць мясным жэле.
Падрыхтоўка жэле. Жэлацін замачыць у халоднай вадзе на 2- 3 гадзіны, адціснуць, уліць гарачы мясны булён (гл. “Мясны булён”), процэджаны праз сурвэтку, змяшаць і ўліць палову адцяжкі, прыгатаванай з ўзбітых яечных бялкоў з даданнем халоднага булёна. Давесці да кіпення, уліць астатнюю адцяжку і варыць на слабым агні 20-30 хвілін. Гатовае жэле працадзіць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *