Інгрыдыенты
- 8 яе8 яек
- 20 г сушаных грыбо20 г сушаных грыбоў
- 1 цыбулін1 цыбуліна
- 1 ст. лыжка топленага масл1 ст. лыжка топленага масла
- 2 ст. лыжкі маянэз2 ст. лыжкі маянэзу
- 2 ст. лыжкі смятан2 ст. лыжкі смятаны
- 1 ст. лыжка соўсу тыпу «паўднёвы1 ст. лыжка соўсу тыпу «паўднёвы»
- соль
- зелень.
Рацэпт
8 яек, 20 г сушаных грыбоў, 1 цыбуліна, 1 ст. лыжка топленага масла, 2 ст. лыжкі маянэзу, 2 ст. лыжкі смятаны, 1 ст. лыжка соўсу тыпу «Паўднёвы», соль, зелень.
Звараныя ўкрутую яйкі ачысціць ад шалупаек. Зняць нажом тупы канец яйка, выняць жаўток. Папярэдне замочаныя сушаныя грыбы зварыць, дробна пасячы, змяшаць з падсмажанай змельчанай цыбуляй і расцёртымі жаўткамі.
Атрыманым фаршам запоўніць яйкі, накрыць зверху «шляпкамі» – зрэзаным бялком, заліць соўсам, які гатуецца з маянэзу, смятаны і соўсу тыпу «Паўднёвы». Упрыгожыць зеленню пятрушкі.
Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.