Ялавічына, Тушаная З Чарнаслівам

Інгрыдыенты

  • 600 г ялавічын600 г ялавічыны
  • 100 г карэйк100 г карэйкі
  • 100 г чарнаслів100 г чарнасліву
  • 1 моркв1 морква
  • 1 корань пятрушк1 корань пятрушкі
  • 1 цыбулін1 цыбуліна
  • 1 ч. лыжка мук1 ч. лыжка мукі
  • 100 г смятан100 г смятаны
  • 1 ст. лыжка тлушч1 ст. лыжка тлушчу
  • соль
  • перац.

Рацэпт

600 г ялавічыны (мякаць), 100 г карэйкі, 100 г чарнасліву, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 цыбуліна, 1 ч. лыжка мукі, 100 г смятаны, 1 ст. лыжка тлушчу, соль, перац.
Мяса памыць, ачысціць ад плевак, нашпігаваць брусочкамі карэйкі, абсмажыць з усіх бакоў. Перакласці ў рондаль, дадаць дробна нарэзаныя моркву, пятрушку, цыбулю, уліць каля шклянкі булёну і тушыць гадзіну на слабым агні. Затым пакласці вымыты чарнасліў (без костачак), соль, перац і тушыць яшчэ 25-30 хвілін.
Гатовае мяса і чарнасліў выняць, соўс працадзіць праз друшляк, дадаць смятану з мукой, пракіпяціць, паліць нарэзанае мяса, падаць з чарнаслівам.
 

Крыніца: Тамара і Ўладзімір Рэўтовічы. «Пакаштуйце - смачна». Менск: Полымя, 1993.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *