Пірог з яблыкамі. Фотаінструкцыя

Інгрыдыенты

  • мука160 гр
  • масла80 гр
  • цукар160 гр
  • малако120 мл
  • яйка1 шт
  • яблыкі3 шт
  • молаты цынамон1/2 ч.л.
  • молаты сухі імбір1/4 ч.л.
  • разрыхляльнік1 ч.л.

Рацэпт

Лепш браць яблыкі з кіслінкай, кшталту белы наліў ці антонаўка. Інгрэдыенты разлічаны на круглую форму 24-26 см.

Муку, цукар, разрыхляльнік, цынамон, імбір і халоднае масла кладзем у міску.

Расціраем рукамі, каб атрымалася крошка.

Дзелім крошку папалам. У адну палову дадаем крыху малака (некалькі сталовых лыжак дастаткова) і замешваем цеста. У другую палову ўліваем малако, дадаем яйка і перамешваем, крыху ўзбіваем.

Пясочнае цеста выкладваем у форму.

Яблыкі чысцім і наразаем. Выкладваем зверху на цеста.

Заліваем яблыкі жыдкім цестам.

Запякаем пры 180° С, 30-40 хвілін.

Пірог смачны як цёплы, так і халодны.

Смачна есці!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *