Беларуская кухня

Фармаванне беларускай кухні на працягу многіх тысячагоддзяў адбывалася ў агульных для ўсіх славянскіх і іншых індаеўрапейскіх народаў — балцкіх, германскіх і інш.

У мінулым тысячагоддзі ў рацыёне большасці насельніцтва Беларусі абсалютна пераважалі стравы са збожжа, агародніны, бабовых культур, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва — садавіны, грыбоў, мёду, ягад.

Беларуская традыцыйная кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу 13 – 19 ст. на яе фарміраванне (асабліва ў прывілеяваных класаў) аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасцей — яўрэйская і татарская, у меншай ступені французская, італьянская, венгерская і англійская. З 19 ст. найбольшы ўплыў аказвае руская кухня.

Аснову сельскай гаспадаркі беларусаў здаўна складала вытворчасць збожжа. Асноўным прадуктам харчавання быў хлеб з жытняй мукі, часта з дадаткамі ячменнай, пшанічнай, грэцкай, аўсянай. Адносна распаўсюджанай была выпечка з грэцкай мукі. Мучныя вырабы з пытляванай пшанічнай мукі (пірагі, бліны, караваі) выпякаліся ў асноўным на святы. Дагэтуль жытні хлеб у Беларусі ў вялікай пашане, з ім ядуць і першыя, і другія стравы. Апроч хлеба, з мукі вараць кашы, робяць клёцкі, лазанкі, калдуны і інш. Cамая папулярная гародніна — капуста, якую вараць, тушаць, квасяць і выкарыстоўваюць для гатавання розных страў, напрыклад бігасу, а таксама буракі, з якіх у прыватнасці гатуюць халаднік, і морква.