Бліны на рошчыне

1,5 шклянкі мукі, 1,5 шклянкі малака або вады, 1 ч. лыжка цукру, 1 яйка, 20 г дрожджаў, 2 ст. лыжкі расліннага алею, соль.

Прыгатаваць рошчыну, для чаго уліць у посуд дзве траціны нормы падагрэтага да 40 ° С малака або вады, развесці дрожджы, усыпаць палову нормы мукі, размяшаць да аднароднай кансістэнцыі, накрыць і паставіць у цёплае месца на 1 -1, 5 гадзіны. Калі рошчына падыдзе, дадаць цукар, соль, яечныя жаўткі, раслінны алей або маргарын, астатнюю муку, падагрэтае да 40 ° С малако і добра вымешаць. Калі цеста паднімецца, яго вымесіць і зноў паставіць у цёплае месца. Пасля ўздыму цеста яшчэ раз вымесіць, дадаўшы узбітыя бялкі, і выпякаць бліны.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *